Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2025 в 16:53, Обновлено 21 февраля 2025 в 16:56
31 просмотр

✨ Міжнародны дзень роднай мовы 

Сёння мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы! Мы зрабілі асаблівы акцэнт на нашу любімую беларускую мову. Дзеці пазнаёміліся з багатай спадчынай і традыцыямі нашага народа, а таксама навучыліся новым словам і выразам.

Праз цікавыя заняткі і гульні мы паказалі, якi асаблiвы кожны народ і яго мова. Беларуская мова — гэта частка нашай культуры і гісторыі, і мы імкнемся захоўваць і перадаваць яе наступным пакаленням.

Кожная мова асаблiвая! Паколькі менавіта праз родную мову перадаюцца традыцыі, культура і гісторыя народа. Няхай наш дзіцячы сад будзе месцам, дзе кожнае дзіця адчувае сябе часткай вялікага і дружнага свету!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.